Кітай уводзіць сістэму адказнасці рэгіянальных улад за забеспячэнне харчовай бяспекі
  2015-01-23 11:49:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай уводзіць сістэму адказнасці кіраўнікоў правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання за забеспячэнне харчовай бяспекі. Правы і абавязкі рэгіянальных улад у гэтай галіне ўдакладняюцца ў дакуменце, распаўсюджаным Дзяржсаветам КНР.

У Прапановах па пабудове і ўдасканаленні сістэмы адказнасці кіраўнікоў рэгіёнаў за харчовую бяспеку адзначаецца, што харчовая бяспека – важная аснова захавання эканамічнага развіцця, сацыяльнай стабільнасці і дзяржаўнай бяспекі. Згодна з дакументам, улады правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання будуць адказваць за ўмацаванне і далейшае павышэнне патэнцыялу вытворчасці збожжа, рэалізацыю і ўдасканаленне палітыкі падтрымкі вытворцаў збожжа, стварэнне рэгіянальных харчовых рэзерваў і іх захаванне.

Таксама на рэгіянальныя ўлады ўскладаюцца абавязкі па паглыбленні рэформы дзяржпрадпрыемстваў і фарміраванні новага тыпу суб'ектаў збожжавага абароту, забеспячэнні якасці і бяспекі харчовых тавараў, папулярызацыі беражлівых адносіны да іх. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040