Лі Кэцян правёў сустрэчу з кіраўніком СААЗ
  2015-01-23 11:49:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Маргарэт Чэнь.

Лі Кэцян падкрэсліў, што эпідэмія віруса Эбола – адзін з асноўных выклікаў, з якім міжнародная супольнасць сутыкаецца пачынаючы з мінулага года. Кітай востра перажывае тыя складанасці, якія стаяць перад народамі закранутых эпідэміяй краін, і ў экстраным парадку накіраваў ім дапамогу, арганізаваўшы самую маштабную аперацыю па садзейнічанні ў галіне аховы здароўя. КНР ужо прадаставіла гуманітарную дапамогу, паслядоўна накіравала ў закранутыя эпідэміяй краіны некалькі сотняў медыцынскіх работнікаў і экспертаў у галіне грамадскай аховы здароўя.

Прэм'ер Дзяржсавета таксама заявіў, што Кітай будзе працягваць у межах сваёй адказнасці прадастаўляць дапамогу закранутым эпідэміяй краінам і дапамагаць ім як мага хутчэй пазбавіцца ад хваробы. КНР таксама надае ўвагу праблеме перыяду пасля завяршэння эпідэміі і аказання падтрымкі афрыканскім краінам у фарміраванні сістэмы аховы здароўя. Урад КНР надае павышаную ўвагу адносінам сяброўскага супрацоўніцтва з СААЗ і будзе працягваць падтрымліваць арганізацыю і яе кіраўніцтва ў іх рабоце.

У сваю чаргу, М.Чэнь высока ацаніла тую важную ролю, якую Кітай адыгрывае ў барацьбе супраць віруса Эбола, а таксама асабліва адзначыла дапамогу і падтрымку КНР у дачыненні да краін, закранутых эпідэміяй. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040