Мэр Пекіна: пекінскія прадпрыемствы, якія забруджваюць атмасферу, павінны быць зачынены
  2015-01-26 11:39:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мэр Пекіна Ван Аньшунь сёння на спецыяльнай нарадзе паведаміў, што экалогія і ахова навакольнага асяроддзя – напрамак важнага прарыву ў прасоўванні інтэграцыі гарадоў цэнтральнага падпарадкавання Пекін і Цяньцзінь і правінцыі Хэбэй. Ппрадпрыемствы, якія забруджваюць атмасферу, неабходна зачыняць і спыняць на месцы, адказнасць за іх нельга звальваць на Цяньцзінь і правінцыю Хэбэй.

Нарада прысвечана падтрыманню стратэгічнага пазіцыяніравання сталіцы, паскарэнню будаўніцтва цэнтраў навукова-тэхнічных інавацый, прасоўванню сумеснага развіцця Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй. Ван Аньшунь паведаміў, што актыўнае прасоўванне сумеснага развіцця Пекіна, Цяньзціня і правінцыі Хэбэй з'яўляецца для Пекіна галоўнай задачай на 2015 год, у першую чаргу неабходна здзейсніць прарывы па трох напрамках: транспартная інтэграцыя, экалогія і ахова навакольнага асяроддзя. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040