На аўкцыёне ў Пекіне прададзена 106 службовых машын цэнтральных органаў Кітая
  2015-01-26 11:40:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая партыя з 106 службовых машын, якія належалі партыйным і дзяржаўным органам цэнтральнага ўзроўню, былі прададзены на аўкцыёне ў Пекіне ў нядзелю, за якія іх новыя гаспадары выклалі 6,61 млн. юаняў.

Кітайскія ўлады прынялі практычныя меры па скарачэнні трох відаў службовых расходаў: арганізацыя дзелавых прыёмаў, набыццё і ўтрыманне службовых машын і камандзіроўкі за мяжу, якія служаць добрай глебай для карупцыі і выклікае незадаволенасць у насельніцтва.

Даныя паказваюць, што ў 2013 годзе службовыя расходы па гэтых трох артыкулах цэнтральнага бюджэту склалі 7,15 млрд. юаняў. У ліпені мінулага года Канцылярыя ЦК КПК і Канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавалі апавяшчэнне аб рэформе, паводле якой чыноўнікі рангу намесніка міністра і ніжэй пазбаўляюцца службовых машын, звычайныя машыны ў дзяржслужбе падлягаюць распродажу.

Згодна з дакументам, атрыманыя грошы ад продажу службовых машын на аўкцыёне пойдуць у дзяржаўную казну.

Па ацэнцы намесніка начальніка Статыстычнага ўпраўлення правінцыі Хубэй Е Ціна, які на працягу доўгага часу вывучае рэформу, парк службовых аўтамабіляў у Кітаі зараз налічвае 2 млн. аўто, штогадовыя расходы на іх куплю і абслугоўванне перавышаюць 300 млрд. юаняў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040