Грамадскасці прадстаўлены вынікі другога тура інспекцыйных паездак Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны за 2014
  2015-01-26 11:41:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На сайце кантрольнага аддзела Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК 25 студзеня адкрыта рубрыка, прысвечаная вынікам працы падчас другога тура выязных інспекцый камісіі ў 2014 годзе.

У трэцім квартале 2014 інспекцыйнымі групамі былі ажыццёўлены спецыяльныя антыкарупцыйныя праверкі на месцах, а таксама ў Галоўным дзяржаўным упраўленні па справах фізкультуры і спорту, Акадэміі навук Кітая, Першай аўтамабільнай карпарацыі Кітая (FAW). Гэтыя праверкі праводзіліся падчас другога тура спецыяльных інспекцыйных антыкарупцыйных паездак 2014 года.

Паводле паведамленняў інспекцыйных груп, у рэгіёнах і ведамствах, якія падвергліся праверцы, маюцца праблемы, якія тычацца, галоўным чынам, фарміравання партыйнага стылю працы і непадкупнага ўрада; рэалізацыі духу правілаў з васьмі пунктаў, прынятых ЦК КПК у рамках барацьбы супраць карупцыі; выканання прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму; а таксама адбору і прызначэння кадраў. У прыватнасці, асабліва вострымі з'яўляюцца праблемы змовы паміж чыноўнікамі і бізнэсам, карупцыі сярод высокапастаўленых чыноўнікаў, значнай карумпаванасці нізавых чыноўнікаў.

Пасля 18-га з'езда КПК у агульнай колькасці ЦК КПК было праведзена 5 тураў выязных інспекцый. На падставе праблем і доказаў, выяўленых інспекцыйнымі групамі, Камісія па праверцы дысцыпліны пры ЦК КПК раскрыла вялікую колькасць спраў аб карупцыі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040