1,39 млн. кітайцаў атрымалі дзяржаўную юрыдычную дапамогу ў 2014 годзе
  2015-01-27 11:00:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі ўрад у мінулым годзе прадаставіў бясплатную юрыдычную дапамогу амаль 1,39 млн. чалавек. Пра гэта паведамляе сёння газета "Цзінцзі Жыбаа" са спасылкай на даныя Міністэрства юстыцыі КНР.

Больш за трэць кліентаў – рабочыя-мігранты з сялян, якія часта сутыкаюцца з незаконнымі звальненнямі, нявыплатай заробкаў і дрэнна разбіраюцца ў прававой сістэме.

Цэнтры па аказанні юрыдычнай дапамогі заснаваны ў мікрараёнах на тэрыторыі ўсёй краіны. Толькі ў 2014 годзе было створана каля 70 тыс. новых цэнтраў па аказанні юрыдычнай дапамогі, паведамляе Міністэрства юстыцыі. Кітайскі ўрад паабяцаў прадастаўляць людзям, якія жадаюць атрымаць юрыдычную дапамогу, больш шырокі выбар дзяржаўных юрыдычных паслуг і пашырыць сферу прававых паслуг для вайскоўцаў і іх сваякоў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040