Цэнтральны ўрад Кітая ў 2014 годзе выдаткаваў на ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў 9,87 млрд. юаняў / 1,61млрд. дол. ЗША /, сродкамі скарысталіся больш за 75 млн. пацярпелых. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР Чэнь Жыфа.
Паводле яго слоў, міністэрства плануе ўдасканаліць інструкцыі па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў. У цяперашні час у Кітаі дзяржаўную дапамогу атрымліваюць 64.3 млн. чалавек, а ў 2015 годзе кіраўніцтва плануе распрацаваць яшчэ больш эфектыўныя меры дапамогі гэтым людзям.
Міністэрства таксама гатова больш увагі надаваць клопату аб пажылых людзях і абяцае вылучаць 30 ложкаў на кожную тысячу пажылых людзей, а таксама ахапіць усё гарадское і больш за 50 працэнтаў сельскага насельніцтва дзённым доглядам за пажылымі людзьмі.
"Міністэрства будзе працаваць над зніжэннем падаткаў у якасці мер па стымуляванні дабрачыннасці", - сказаў Чэнь Жыфа. 0-