Лі Кэцян заслухаў прапановы па "Дакладзе аб рабоце ўрада"
  2015-01-27 17:11:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян склікаў нараду, на якой заслухаў прапановы па "Дакладзе аб рабоце ўрада".

На нарадзе эксперты і навукоўцы ВНУ, даследчых інстытутаў і фінансавых устаноў, прадпрымальнікі галін Інтэрнэту, электроннай інфарматыкі, рызыкоўнага інвеставання і будаўнічых матэрыялаў выклалі свае пункты гледжання аб сапраўднай эканамічнай сітуацыі, індустрыяльным развіцці, эканамічных перспектывах і г.д.

Удзельнікі абмеркавання лічаць, што рэфармаванне эканамічнай структуры павінна стаць выхадам са становішча запаволенага развіцця эканомікі і цяжкасцяў, з якімі сутыкнулася частка прадпрыемстваў.

Лі Кэцян выказаў згоду з такім меркаваннем. Ён адзначыў, што неабходна паскорыць працэс усебаковага паглыблення рэформ, выкарыстоўваючы урад і рынак як дзве сілы, што сумесна стымулююць мадэрнізацыю традыцыйных галін і развіццё новых вытворчых сіл.

Паводле слоў кіраўніка ўрада КНР, сапраўдным стымулам для разняволення і развіцця прадукцыйных сіл паслужыць заахвочванне масавага прадпрымальніцтва і стварэнне мяккага і справядлівага канкурэнтнага асяроддзя. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040