Колькасць абанентаў мабільнай сувязі 4G у Кітаі перавысіла 97 млн. чалавек
  2015-01-28 14:20:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з дакладам аб развіцці прамысловасці і сувязі ў 2014 годзе, апублікаваным Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, колькасць абанентаў мабільнай сувязі 4G у краіне дасягнула 97,28 млн. чалавек.

Статыстычныя даныя паказваюць, што па стане на канец 2014 года колькасць абанентаў, якія карыстаюцца мабільным шырокапалосным доступам у Інтэрнэт, склала ў Кітаі 583 млн. чалавек. Іх доля ў агульнай колькасці карыстальнікаў мабільнай тэлефоннай сувязі павысілася да 45,3%.

Летась аб'ём электроннага гандлю ў Кітаі склаў каля 12 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 20% у параўнанні з папярэднім годам. У прыватнасці, аб'ём анлайнавых рознічных продажаў вырас на 41%. Па выніках 2014 года аб'ём спажывання інфармацыйных прадуктаў і паслуг дасягнуў 2,8 трлн. юаняў з прыростам на 18%.

Як адзначыў намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі Маа Вэймінь, сёлета значнае развіццё атрымае аўтамабільны інтэрнэт. Зараз у Кітаі налічваецца 9 млн. карыстальнікаў аўтамабільнага інтэрнэту. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040