Пекінскі музей "Гугун" плануе строга абмежаваць наведвальнасць
  2015-01-28 14:22:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Для стварэння спакойнай абстаноўкі музей "Гугун" плануе строга рэалізаваць меры па абмежаванні наведвальнасці. Штодзённая колькасць наведвальнікаў не павінна перавышаць 80 тыс. чалавека-раз. Наведвальнікі павінны прывыкнуць да папярэдняй замовы білетаў у інтэрнэце, каб дамагчыся размеркавання патоку гледачоў і яго абмежавання.

На інфармацыйным брыфінгу, які адбыўся ў Пекіне па пытанні аб размеркаванні і абмежаванні патоку турыстаў у музеі "Гугун" паведамілі, што ў апошнія гады бесперапынна расла колькасць наведвальнікаў гэтага музея, што стварае вельмі вялікія скрытыя пагрозы грамадскай бяспецы, старажытным будынкам і культурным рэліквіям. Напрыклад, у 2014 годзе было зафіксавана 42 дні, калі паток наведвальнікаў за дзень перавысіў 80 тыс. чалавека- раз, уключаючы 14 дзён, калі паток наведвальнікаў перавысіў 90 тыс. чалавека-раз, 7 дзён - больш за 100 тыс чалавека-раз, 4 дні - - звыш 110 тыс. чалавека-раз, 2 дні - звыш 140 тыс. чалавека-раз.

У той жа час музей "Гугун" будзе пашыраць папярэдні продаж квіткоў, дэцэнтралізаваны продаж квіткоў, каб дасягнуць канчатковай мэты па ліквідацыі продажу квіткоў на месцы. Адначасова з кантролем агульнай колькасці квіткоў музей "Гугун" плануе ў "сезон зацішша" напалову зніжаць кошт квіткоў пры іх куплі ў інтэрнэце, гэта значыць у перыяд з 1 лістапада па 31 сакавіка наступнага года / за выключэннем святочных дзён на Новы год і Новы год па кітайскім месяцовым календары / квіткі будуць каштаваць 20 юаняў (1 дол. ЗША - 6,14 юаня). --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040