У Польшчы адбыліся мерапрыемствы з нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцлагера Асвенцым
  2015-01-28 15:46:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У аўторак урад Польшчы правёў урачыстую цырымонію з нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцлагера Асвенцым.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 300 тых, хто выжыў у трагедыі, і прадстаўнікі 49 краін і міжнародных арганізацый.

Трое былых вязняў канцлагера ў сваіх выступленнях адзначылі, што ніхто не мае права скажаць гісторыю, яны павінны пастарацца данесці да ўсяго свету праўду.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сказаў, што канцлагер Асвенцым у значнай ступені знішчыў чалавечую натуру і годнасць. Сёння, стоячы тут, людзі асуджаюць нянавісць і антысемітызм і шануюць барацьбу за свабоду, справядлівасць і права. Забыць гісторыю значыць змяніць гісторыі, чалавецтва абавязана памятаць гэтую гісторыю дзеля будучыні і саміх сябе.

На мерапрыемствах прысутнічалі прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040