У Пекіне зарэгістравана ўспышка адзёру
  2015-01-28 15:47:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінскі цэнтр па прафілактыцы хвароб і кантролі за ачагамі іх узнікнення паведаміў пра ўспышку адзёру ў цэнтры Пекіна.

З 22 па 26 студзеня гэтага года 23 чалавекі ў адным з офісных будынкаў у раёне Чааянмэнь, ажыўленай камерцыйнай зоне ва ўсходняй частцы горада, захварэлі на адзёр, гаворыцца ў заяве, апублікаванай названым цэнтрам у аўторак вечарам.

Медыкі ўжо прынялі каранцінныя меры ў дачыненні да тых, хто захварэў, правялі дэзінфекцыю месца ўспышкі хваробы і вакцынуюць 3462 чалавек у дадзеным будынку.

Цэнтр таксама папярэдзіў, што хутка наступіць пік захворвання на адзёр. З 1 па 21 студзеня гэтага года ў кітайскай сталіцы было зафіксавана 68 выпадкаў захворвання гэтай хваробай, што больш у два разы ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года ( 28 выпадкаў).

Адзёр - вострае інфекцыйнае віруснае захворванне дыхальных шляхоў, якое лёгка распаўсюджваецца ў шматлюдных і дрэнна вентыляваных памяшканнях. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040