Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян ў сераду правёў чарговае пасяджэнне Дзяржсавета, на якім было прынята рашэнне аб паскарэнні "выхаду за мяжу" кітайскіх вытворчых магутнасцяў, такіх, як чыгуначныя дарогі, атамная энергетыка і лініі будаўнічых матэрыялаў у мэтах садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў гэтай сферы і павышэнню яго ўзроўню. На пасяджэнні таксама была пацверджана палітыка развіцця "прасторы для масавага прадпрымальніцтва і наватарства" у мэтах стварэння новай платформы для прадпрымальніцтва і інавацый.
Удзельнікі пасяджэння лічаць, што садзейнічанне "выхаду за мяжу" абсталявання і вытворчых магутнасцяў Кітая і ажыццяўленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы не толькі дапамогуць пашырыць міжнароднае інвестыцыйнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і стварыць новую крыніцу росту знешняга гандлю, але і адыграюць важную ролю ў мадэрнізацыі індустрыі ў краіне.