Сі Цзіньпін падвёў вынікі работы па ўсебаковым паглыбленні рэформ
  2015-01-30 10:25:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У лістападзе 2013 года на 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання было абвешчана пра старт усебаковага паглыблення рэформ, галоўныя мэты якіх – удасканаленне і развіццё сацыялізму з кітайскай спецыфікай, аптымізацыя сістэмы кіравання краінай і комплекснае павышэнне эфектыўнасці работы кіруючай партыі. Для рэалізацыі пазначаных мэтаў падчас пасяджэнняў быў распрацаваны стратэгічны план, які ўключае 336 канкрэтных мер, што ахопліваюць эканамічную, палітычную, культурную, сацыяльную і экалагічную сферы, а таксама партыйнае будаўніцтва.

Праз месяц пасля закрыцця 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання, 30 снежня 2013 года на адным з пасяджэнняў Палітбюро Цэнтральнага камітэта ЦК КПК было абвешчана аб стварэнні Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформ, якую ўзначальвае асабіста Сі Цзіньпін. Дзейнасць спецгрупы па выніках года была ахарактарызавана як эфектыўная і плённая. Згодна з макраэканамічнымі данымі, апублікаванымі Дзяржаўным стратэгічным упраўленнем, на працягу ўсяго мінулага года кітайская эканоміка ва ўмовах новай нормы працягвала ўстойліва развівацца. У эканамічным сегменце таксама назіралася аптымізацыя і дыверсіфікацыя структуры, павышэнне якасці эканамічнага росту і развіцця і павелічэнне сацыяльнага дабрабыту.

Адначасова з гэтым адбывалася актыўная трансфармацыя эканамічнай структуры. 30 чэрвеня 2014 года Палітбюро ЦК КПК ратыфікавала Комплексную праграму аб паглыбленні рэформ у падаткова-фінансавай сістэме, у якой пазначаны тры актуальныя задачы для ўрада: узмацненне жорсткасці кантролю за бюджэтнымі расходамі, паглыбленне падатковай рэформы і нармалізацыя фінансавых адносін паміж урадам і органамі мясцовага самакіравання. Дзяржсавет КНР дэлегаваў паўнамоцтвы ніжэйстаячым дзяржаўным ведамствам, а ў некаторых выпадках і зусім адмяніў працэдуру па выдачы ліцэнзій на ажыццяўленне больш чым 700 відаў вытворчай і інвестыцыйнай дзейнасці.

З'яўляючыся адным з вядучых эканамічных суб'ектаў свету, Кітай у мінулым годзе заняў яшчэ больш актыўную пазіцыю ва ўдзеле распрацоўкі міжнародных правіл і стандартаў. КНР на аснове рэформы і адкрытасці ўлілася ў сусветную эканоміку, робячы акцэнт на міжнародным узаемавыгадным парытэтным супрацоўніцтве. Кітай выступіў з шэрагам ініцыятыў па самых розных пытаннях і напрамках. У іх пераліку стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя, заснаванне Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый і Фонду «Шаўковы шлях», стварэнне ў Шанхаі эксперыментальнай зоны свабоднага гандлю, абмен вопытам з іншымі краінамі, паскарэнне крокаў па аптымізацыі мадэлі кіравання знешнімі інвестыцыямі, спрашчэнне працэдур рэгіянальнага і міжнароднага гандлю і інвесуіравання, а таксама больш хуткае адкрыццё зоны свабоднага гандлю АЦЭС.

Іншы важны напрамак развіцця прысвечаны рэфармаванню заканадаўчай базы. Уступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона аб ахове навакольнага асяроддзя – вялікая колькасць яго артыкулаў падвергнулася значнай перапрацоўцы. Пашыраны пералік забароненай дзейнасці, павышаны экалагічныя стандарты, стала больш жорсткай адказнасць за экалагічныя правапарушэнні і злачынствы.

Стварэнне і развіццё экалагічнай культуры і прававой свядомасці цесна звязана з сацыяльна-эканамічным развіццём краіны. Неабходна з улікам рэформы эканамічнага ладу стварыць сістэмны падыход у гэтай сферы. Для дасягнення гэтых мэтаў летась у Кітаі быў распрацаваны шэраг законаў па барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя і прыняты адпаведныя меры, такія, як павелічэнне штрафаў за выкіды забруджвальных рэчываў, узмацненне пакарання за нелегальныя выкіды шкодных рэчываў, далейшае прасоўванне эканоміі водных рэсурсаў.

Рэформа ў сацыяльнай сферы пачалася з сацыяльных гарантый і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва краіны. Вынікі гэтых рэформ кажуць самі за сябе – летась у Кітаі стартавала больш справядлівая, паступальная сістэма пенсійнага страхавання, распрацаваны план па аказанні выпускнікам навучальных устаноў дапамогі ў адкрыцці ўласнага бізнесу, аказана больш дапамогі людзям з даходамі ніжэй за рысу пражытачнага мінімуму, удасканалена сістэма медыцынскага страхавання, паскорана будаўніцтва сістэмы жыллёвага забеспячэння і сацыяльнага забеспячэння.

Нельга забывацца і на такія сацыяльна значныя крокі, як захаванне гістарычнай справядлівасці і абарона гістарычнай памяці. ПК УСНП летась прыняў законы аб усталяванні Дня перамогі ў Антыяпонскай вайне і Нацыянальнага дня памяці ахвяр масавай Нанкінскай разні 1937 года.

За 2014 год Кітай значна прасунуўся ў справе ўмацавання і будаўніцтва партыйнага стылю і стварэння непадкупнага партыйнага апарату, у справе выкаранення карупцыі. Па меры паглыблення рэформы будаўніцтва партыйнага стылю і рэформы сістэмы праверкі дысцыпліны, сістэма партыйнага кіраўніцтва і методыка дзяржаўнага кіравання бесперапынна ўдасканальваюцца, творчая сіла і згуртаванасць КПК павышаецца.

Гледзячы на бягучы год, яго можна акрэсліць як ключавы этап усебаковага паглыблення рэформ. Сёлета перад партыяй і кітайскім народам стаіць вялікая колькасць задач і выклікаў. Неабхожна прымаць больш жорсткія і эфектыўныя меры па ўсіх напрамках, рабіць больш стабільныя і ўпэўненыя крокі, якія паслужаць імпульсам для ажыццяўлення мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040