Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікае адкрыць новыя гарызонты ў ваеннай дыпламатыі
  2015-01-30 11:07:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З заклікам адкрыць новыя гарызонты ў ваеннай дыпламатыі выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, звяртаючыся да ўдзельнікаў Усеармейскай нарады па пытаннях замежных спраў і нарады ваенных аташэ.

Сустрэча прайшла ў другой палове дня ў гатэлі "Цзінсі". Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК і Цэнтральнага ваеннага савета /ЦВС/ перадаў прывітанне ўсім работнікам ваенна-дыпламатычнага фронту, сфатаграфаваўся з удзельнікамі сустрэчы.

"Наша партыя заўсёды надавала сур'ёзнае значэнне ваеннай дыпламатыі, якая адыграла на розных этапах гісторыі важную ролю ў развіцці айчыннай дыпламатыі ў цэлым, забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і прасоўванні армейскага будаўніцтва", -- канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Адзначыўшы далейшы рост значнасці ваеннай дыпламатыі цяпер у новых умовах, Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне на захаванне работнікамі гэтай сферы высокага ўзроўню адзінства з ЦК КПК у ідэйна-палітычных адносінах і дзеяннях. Неабходна непахісна адстойваць абсалютнае кіраўніцтва партыі над ваеннай дыпламатыяй, падкрэсліў ён, заявіўшы, што рашэнні і ўказанні ЦК КПК і ЦВС павінны няўхільна выконвацца.

На новым этапе патрабуецца паглыбленае даследаванне і раскрыццё асаблівасцяў і заканамернасцяў работы, сказаў Сі Цзіньпін, звяртаючыся да работнікаў ваеннай дыпламатыі і ваенных аташэ. Ён адзначыў неабходнасць актыўных рэформаў і інавацый, удасканалення адпаведных інстытутаў і механізмаў, паляпшэнне спосабаў працы.

Таксама Сі Цзіньпін заявіў пра важнасць захавання лепшых традыцый ваеннай дыпламатыі, павышэння дзелавых і асабістых якасцяў работнікаў гэтай сферы, у тым ліку, і свядомага процідзеяння карупцыі. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040