Лі Юаньчаа прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Года дружалюбных абменаў паміж Кітаем і Пакістанам
  2015-01-30 16:40:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Лі Юаньчаа напярэдадні прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Года дружалюбных абменаў паміж Кітаем і Пакістанам, якая адбылася ў Пекіне.

Мерапрыемства было арганізавана Кітайскім народным таварыствам дружбы з замежжам і пасольствам Пакістана ў КНР. Падчас цырымоніі Лі Юаньчаа сустрэўся са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Пакістана Сардарам Аязам Садзікам.

Лі Юаньчаа адзначыў, што ўрад КНР надае павышаную ўвагу развіццю адносін стратэгічнага партнёрства з Пакістанам. Сёлета наступіў Год дружалюбных абменаў паміж Кітаем і Пакістанам, аб правядзенні якога была дасягнута дамоўленасць паміж кіраўнікамі дзвюх краін. Лі Юаньчаа выказаў спадзяванне, што бакі будуць актыўна развіваць абмены па розных напрамках.

У сваю чаргу, С.А.Садзік заявіў, што паміж партыямі Пакістана ўсталяваны шырокі кансенсус адносна неабходнасці развіцця сяброўства з Кітаем, яны маюць намер прасоўваць дружалюбныя адносіны з Кітаем на новы ўзровень.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040