Кітай мае намер паскорыць мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі шляхам рэформ
  2015-02-02 14:10:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер узмацніць рэформы і інавацыі ў мэтах паскарэння мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі ў 2015 годзе. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным ЦК КПК і Дзяржсаветам КНР.

У развіцці кітайскай эканомікі складаецца "новая норма", эканоміка пераходзіць з высокіх тэмпаў росту на ўмерана высокія. На фоне запаволення тэмпаў эканамічнага росту важна працягваць умацоўваць статус сельскай гаспадаркі як асновы эканомікі і ў далейшым павялічваць даходы сялян, адзначаецца ў дакуменце.

У дакуменце ўтрымліваецца 5 аспектаў і 32 пункты, якія вызначаюць дзейнасць урада па рэформах, звязаных з сельскай гаспадаркай, сельскімі раёнамі і сялянствам. Паводле дакумента, Кітай будзе імкнуцца да трансфармацыі мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі, паглыблення рэформ у сельскіх раёнах і ўмацавання ролі законаў у вырашэнні сельскіх праблем. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040