Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў да добрага пачатку будаўніцтва "пояса і шляху"
  2015-02-02 16:40:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Працоўная нарада па стымуляванні будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху ("пояс і шлях") 21-га стагоддзя прайшла ў Пекіне. Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі даў важныя ўказанні аб ажыццяўленні добрага пачатку справы будаўніцтва "пояса і шляху". На яго думку, стратэгічная ініцыятыва "пояс і шлях", высунутая старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, заклікана ўсталяваць цесную палітычную сувязь паміж краінамі, якія знаходзяцца ўздоўж "пояса і шляху", злучыць іх інфраструктурныя аб'екты, стварыць бесперашкодныя гандлёвыя кантакты, садзейнічаць абароту іх капіталу і зблізіць сэрцы іх народаў.

Чжан Гаалі падкрэсліў, што на сушы неабходна на аснове гандлёва-эканамічных вытворчых паркаў прыкладаць сумесныя намаганні для стварэння калідораў міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва. На моры важна прыцягнуць партовыя гарады да сумеснага будаўніцтва свабоднага, бяспечнага і эфектыўнага транспартнага канала.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў да стварэння больш спрыяльных інвестыцыйных і гандлёвых умоў у мэтах паляпшэння прадпрымальніцкага асяроддзя ў рэгіёне. Ён таксама прызнаў гуманітарныя сувязі грамадскай асновай будаўніцтва "пояса і шляху". Чжан Гаалі таксама падкрэсліў важнасць аховы навакольнага асяроддзя. Ён заклікаў да сумеснага будаўніцтва зялёнага і гарманічнага "пояса і шляху", якія прынясуць агульны выйгрыш. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040