У Пекіне адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС КНР, Расіі і Індыі
  2015-02-03 15:36:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Індыі Сушма Сварадж правялі ў кітайскай сталіцы 13-ю сустрэчу кіраўнікоў МЗС Кітая, Расіі і Індыі.

Як падкрэсліў кітайскі палітык, Кітай, Расія і Індыя – буйныя краіны свету, якія з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі. Узмацненне стратэгічнай каардынацыі паміж краінамі будзе мець глыбокі пазітыўны ўплыў на прасоўванне шматпалярнага свету, дэмакратызацыю міжнародных адносін, а таксама пошук і пабудову міжнародных адносін новага тыпу, у якіх асноватворнымі з'яўляюцца супрацоўніцтва і ўзаемны выйгрыш.

Ван І таксама адзначыў, што на працягу апошніх 13 гадоў назіраецца пастаяннае развіццё механізму сустрэч міністраў замежных спраў КНР, Расіі і Індыі; ён спрыяе нармальным двухбаковым адносінам паміж краінамі, збліжэнню знешнепалітычных канцэпцый, перапляценню інтарэсаў і патрабаванняў бакоў. Кітаю, Расіі і Індыі варта больш кантактаваць, каардынаваць пазіцыі, супрацоўнічаць, падтрымліваць адно аднаго ў правядзенні розных памятных мерапрыемстваў і сумесна стаяць на варце вынікаў перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Бакі правялі глыбокі абмен меркаваннямі па міжнародных і рэгіянальных пытаннях і прызналі неабходнасць узмацняць стратэгічныя сувязі і каардынацыю, умацоўваць кансультацыі на палітычным узроўні, як мага хутчэй фарміраваць механізм кансультацый паміж Кітаем, Расіяй і Індыяй па Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Кітай, Расія і Індыя павінны дамагацца дасягнення ўсебаковых і збалансаваных вынікаў на канферэнцыі па змяненні клімату ў Парыжы, змагацца супраць тэрарызму ва ўсіх яго формах і падтрымліваць міжнароднае антытэрарыстычнае супрацоўніцтва. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040