Кітай шануе настойлівасць Аўстраліі ў пошуках прапаўшага рэйса MH370
  2015-02-03 15:37:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай высока шануе пазітыўны настрой Аўстраліі па пошуку лайнера "Малазійскіх авіяліній" рэйса MH370. Пра гэта заявіла Міністэрства замежных спраў КНР.

Авіялайнер "Малазійскіх авіяліній", на борце якога знаходзіліся 239 чалавек, у тым ліку 154 грамадзяніны КНР, знік 8 сакавіка 2014 года неўзабаве пасля вылету з Куала-Лумпура ў Пекін. Урад Малазіі 29 студзеня 2015 года афіцыйна прызнаў інцыдэнт са знікненнем авіякатастрофай і заявіў аб прэзумпцыі гібелі ўсіх 239 чалавек, якія знаходзіліся ў самалёце.

Адначасова ўрад Аўстраліі па-ранейшаму мэтанакіравана працягвае пошукі авіялайнера, гаворыцца ў апублікаваным 30 студзеня афіцыйнай заяве Міжведамаснага каардынацыйнага пошукавага цэнтра Аўстраліі. "Урад Аўстраліі працягне сумесна з уладамі Малазіі і КНР працаваць у імя сем'яў людзей, якія знаходзіліся на борце самалёта, і вялікай супольнасці падарожнікаў", – адзначаецца ў дакуменце.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хун Лэй заявіў на чарговы ведамаснай прэс-канферэнцыі, што Кітай, у сваю чаргу, будзе працягваць пошукі прапаўшага авіялайнера сумесна з Малазіяй і Аўстраліяй. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040