Ван Сіньмін, супрацоўнік нафтавай кампаніі, стварыў "экалагічны" феерверк, які дапаможа ў абароне навакольнага асяроддзя. "Маё вынаходства не выкарыстоўвае выбуховыя рэчывы або электрычнасць", – гаворыць 29-гадовы вынаходнік.
Запатэнтаванае ў ліпені вынаходніцтва ўяўляе сабой закрытую паражніну, якая можа быць напоўнена паветрам. Карыстальніку трэба толькі націснуць на кнопку і закрытая паражніна напоўніцца паветрам праз маленькую адтуліну, праз якую пад ціскам выйдзе паветра і вырабіць "выбух". Новы "феерверк" выраблены з пластыку, і яго сабекошт складае 150 юаняў за штуку. "Аднак яго можна выкарыстоўваць паўторна", – адзначае Ван Сінмін. Вынаходнік спадзяецца, што яго вынаходніцтва будзе мець вялікі патэнцыял на кітайскім рынку, бо яно экалагічнае і бяспечнае.
Чэнь Ян, даследчык Інстытута вывучэння гарадскіх і экалагічных праблем Кітайскай акадэміі грамадскіх навук, лічыць, што вынаходніцтва "ўяўляе сабой новы спосаб барацьбы са смогам у выпадку яго масавай вытворчасці". - Р -