Кіраўнік Дзяржканцылярыі па Інтэрнэт-інфармацыі КНР Лу Вэй заявіў, што палітыка адкрытасці Кітая знешняму свету не зменіцца, і Кітай вітае развіццё, інвестыцыі і бізнес Інтэрнэт-кампаній з любых краін свету на тэрыторыі Кітая. Ім дастаткова выконваць заканадаўства КНР, а таксама не парушаць дзяржаўныя інтарэсы Кітая і інтарэсы кітайскіх спажыўцоў.
Як адзначыў Лу Вэй, мы жывем у агульнай Інтэрнэт-прасторы, якая фарміруецца з электронных сетак усіх краін свету. Кожная краіна мае свае ўласныя інтарэсы. Бяспека і парадак магчымы толькі за кошт адстойвання кожным бокам сваёй кібербяспекі.
"Мы павінны падтрымліваць адзін аднаго, а не імкнуцца перавышаць нашы паўнамоцтвы і ўмешвацца ў чужыя справы, нам варта паважаць адзін аднаго", – падкрэсліў Лу Вэй. - Р -