Кампанія Qualcomm аштрафавана больш чым на 6 млрд. юаняў за парушэнне антыманапольнага заканадаўства Кітая
  2015-02-11 16:44:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая аштрафавалі сусветна вядомага вытворцу мабільных чыпаў кампанію Qualcomm на рэкордныя 6,09 млрд. юаняў за парушэнне антыманапольнага заканадаўства краіны.

Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформ абвясціў сёння, што ў выніку паглыбленага расследавання, якое было пачата ў лістападзе 2013 года пасля паступлення скаргаў на дзеянні Qualcomm, высветлілася, што кампанія злоўжывае дамініруючым становішчам на рынку ліцэнзій і патэнтаў у галіне тэхналогій CDMA, WСDMA і LTE, а таксама на рынку baseband-чыпаў: спаганяе завышаныя ліцэнзійныя зборы, прапануе пакеты ліцэнзій, без справядлівых падстаў уключаючы ў іх ліцэнзіі, якія зусім не з'яўляюцца неабходнымі, пры продажы baseband-чыпаў навязвае несправядлівыя ўмовы.

"Падобныя дзеянні Qualcomm абмяжоўваюць канкурэнцыю на рынку, перашкаджаюць тэхналагічным інавацыям і развіццю, закранаюць інтарэсы спажыўцоў і парушаюць антыманапольнае заканадаўства Кітая", – паведамілі ў Дзяржкамітэце па справах развіцця і рэформ. Камітэт аштрафаваў кампанію-парушальніка на 6,09 млрд. юаняў, што адпавядае 8% аб'ёму продажаў Qualcomm на кітайскім рынку за 2013 год.

У сваю чаргу кампанія Qualcomm заявіла, што яна згодна са штрафам і гатова выправіць парушэнні. Таксама кампанія выказала гатоўнасць да далейшага павелічэння інвестыцый у Кітаі, адзначылі ў Дзяржкамітэце па справах развіцця і рэформ. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040