Кітайскі ўрад выдзеліць 360 млн. юаняў на будаўніцтва цэнтраў культуры за мяжой
  2015-02-12 15:54:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі ўрад значна павялічыць асігнаванні на будаўніцтва культурных цэнтраў за мяжой. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве культуры КНР.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела фінансаў міністэрства Янь Дуншэн, агульны аб'ём інвестыцый урада ў стварэнне за мяжой цэнтраў культуры ў бягучым годзе складзе 360 млн. юаняў.

Да канца 2014 г. у свеце налічвалася 20 дзеючых кітайскіх культурных цэнтраў агульнай плошчай 43 тыс. кв.м. Два новыя цэнтры хутка будуць здадзены ў эксплуатацыю ў Брусэлі і Сінгапуры. Плануецца больш хуткае адкрыццё падобных устаноў у Непале, Пакістане і Танзаніі. У пачатку бягучага года завяршылася праца па вызначэнні месцазнаходжанняў цэнтраў у Швецыі, Румыніі, Венгрыі і іншых краінах.

Згодна з планам, да 2020 года колькасць кітайскіх культурных цэнтраў за мяжой, закліканых распаўсюджваць кітайскую культуру, дасягне 50 адзінак. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040