Сын вядомага сянганскага акцёра Джэкі Чана Фан Цзумін (Джэйсі Чан) вызвалены з турмы па заканчэнні тэрміну пакарання.
Згодна з паведамленнем, 14 жніўня 2014 года супрацоўнікі пекінскай паліцыі затрымалі ў раёне Дунчэн некалькіх чалавек, якія падазраваліся ва ўжыванні наркотыкаў. Двое з іх – Фан Цзумін і тайванскі акцёр Кэ Чжэньдун – прызналіся ва ўжыванні марыхуаны. Пасля гэтага супрацоўнікі паліцыі канфіскавалі з кватэры Фан Цзуміна 117,7 г марыхуаны.
9 студзеня бягучага года Фан Цзумін быў прысуджаны судом да 6 месяцаў пазбаўлення волі і выплаты штрафу ў памеры 2000 юаняў па абвінавачванні ў прадастаўленні іншым асобам памяшкання для ўжывання наркотыкаў. - Р -