Ван І: неабходна добра прабегчы "апошні кіламетр" у марафоне перамоў па іранскай ядзернай праблеме
  2015-02-16 10:37:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І на сумеснай з іранскім міністрам замежных спраў Махамадам Джавадам Зарыфам прэс-канферэнцыі паведаміў, што "шасцёрка" міжнародных пасрэднікаў і Іран павінны прыкладаць сумесныя намаганні, каб добра прабегчы "апошні кіламетр" у марафоне перамоў па іранскай ядзернай праблеме.

Ван І адзначыў, што дзякуючы намаганням усіх бакоў на перамовах па іранскай ядзернай праблеме дасягнуты пазітыўныя і важныя зрухі. Кітай лічыць, што ключом на заключным этапе з'яўляецца цвёрдая ўпэўненасць, рух насустрач адзін аднаму, прыкладанне ўсіх сіл, каб не страціць вынікі папярэдніх намаганняў. Ван І падкрэсліў, што Кітай нязменна з'яўляецца рашучым прыхільнікам і канструктыўным удзельнікам перамоў па іранскай ядзернай праблеме. У працэсе перамоў Кітай у першую чаргу прытрымліваецца курсу на мірнае ўрэгуляванне.

Ван І таксама падкрэсліў, што Кітай заўсёды выступаў за справядлівасць ва ўрэгуляванні вострых праблем і не мае ніякіх асабістых інтарэсаў, звязаных з ядзернай праблемай Ірана або геапалітыкай на Блізкім Усходзе, паслядоўна выносіць незалежныя і самастойныя меркаванні на падставе фактаў, імкнецца захоўваць справядлівасць і аб'ектыўнасць.

Ван І паведаміў, што іранская ядзерная праблема – складаная і адчувальная, перамоўны працэс абцяжараны на кожным кроку. Пры кожным сутыкненні з цяжкасцямі і ключавымі кропкамі Кітай імкнецца ўлічыць пазіцыі ўсіх бакоў, прапанаваць свае варыянты. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040