Сі Цзіньпін указаў на неабходнасць барацьбы з беднасцю ў раёнах старых рэвалюцыйных баз краіны
  2015-02-17 10:59:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін лічыць неабходным пакончыць з беднасцю ў раёнах старых рэвалюцыйных баз краіны, а таксама палепшыць узровень жыцця мясцовага насельніцтва. З такой заявай падчас віншавання мясцовых жыхароў з надыходзячым Новым годам выступіў кіраўнік кітайскай дзяржавы падчас паездкі ў правінцыю Шэньсі ў Паўночна-Заходнім Кітаі.

"Сярэднезаможнае грамадства будзе няпоўным, калі людзі ў раёнах старых рэвалюцыйных баз краіны не пазбавяцца ад беднасці", – заявіў Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з партыйнымі кіраўнікамі 24 паветаў. Лідар Кітая спадзяецца, што фінансавая падтрымка і палітыка прэферэнцый палепшаць адукацыю, медыцынскую сферу і інфраструктуру, а таксама прынясуць дабрабыт мясцовым жыхарам.

Сі Цзіньпін заклікаў рэгіёны імкнуцца зрабіць лепшае з таго, што яны маюць, а таксама развіваць новыя галіны прамысловасці, дазваляючы мясцовым прадпрыемствам і брэндам квітнець, але ў той жа час пакласці абсалютную забарону на забруджванне навакольнага асяроддзя і залішнюю эксплуатацыю рэсурсаў.

Старшыня КНР таксама сустрэўся з жыхарамі вёскі Лянцзяхэ, дзе ён калісьці жыў як селянін ў часы "культурнай рэвалюцыі". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040