Палітычныя дзеячы Фінляндыі, Аўстраліі, ПАР і іншых краін павіншавалі Кітай з Новым годам па месячным календары
  2015-02-17 11:00:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні Новага года па кітайскім месячным календары палітычныя дзеячы Фінляндыі, Аўстраліі, ПАР і іншых краін выказалі віншаванні з гэтай нагоды, пажадалі шчасця кітайскаму народу і пражываючым за мяжой этнічным кітайцам.

У віншавальным лісце прэзідэнта Фінляндыі паведамляецца, што Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Фінляндыі ў Азіі, добрыя двухбаковыя адносіны Фінляндыі і Кітая заклалі трывалы падмурак для супрацоўніцтва.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Абат у віншаванні паведаміў, што Кітай – найбуйнейшы гандлёвы партнёр Аўстраліі, а таксама галоўная крыніца імігрантаў і замежных студэнтаў. У мінулым годзе дзве краіны па сутнасці завяршылі гістарычныя перамовы па пагадненні аб кітайска-аўстралійскай зоне свабоднага гандлю. Т.Абат адзначыў, што дасягненне гэтага пагаднення прынясе Аўстраліі больш працоўных месцаў, больш хуткі рост і больш інвестыцый.

Міністр сацыяльных служб Аўстраліі таксама зрабіў заяву, у якой паведаміў, што аўстралійскае грамадства сустрэне прыход Новага года па кітайскім месячным календары святочнымі ліхтарыкамі, спаборніцтвамі лодак-драконаў і іншымі разнастайнымі мерапрыемствамі.

Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума павіншаваў кітайцаў з надыходзячым Новым годам і паведаміў, што год Авечкі сімвалізуе свет, гармонію, суіснаванне, спакой і дабрабыт, што мае вельмі важнае значэнне і для ўсіх жыхароў ПАР. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040