18 лютага -- першы дзень святочных вакацый з нагоды Новага года па кітайскім месяцовым календары, усе айчынныя турыстычныя ведамствы і турыстычныя зоны падрыхтаваліся сустракаць наплыў гасцей.
Чакаецца, што за час навагодніх святаў колькасць турпаездак дасягне 250 млн. чалавека-раз, прырост у параўнанні з папярэднім аналагічным перыядам складзе 11 працэнтаў, турысты прынясуць выручку ў памеры 140 млрд. юаняў, прырост у параўнанні з папярэднім аналагічным перыядам складзе 13 працэнтаў.
Паводле статыстычных дадзеных Кітайскага НДІ турызму, сёлета турыстычныя выдаткі ў перыяд доўгіх навагодніх вакацый па-ранейшаму паказваюць моцную дынаміку. Унутраны турызм стабільна расце, па-ранейшаму будзе хутка расці рынак выязнога турызму. Асаблівай папулярнасцю ў Кітаі карыстаюцца Пекін, Санья, Сямэнь, Чэнду, Ліцзян і іншыя напрамкі, з замежных краін папулярныя Тайланд, РК, Японія і ЗША. --0--