Лідары некаторых краін павіншавалі Кітай з Новым годам па месяцовым календары
  2015-02-19 16:29:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідары шэрагу замежных краін апублікавалі віншаванні з Новым годам па кітайскім месяцовым календары, пажадалі шчасця кітайскаму народу і ўсім , хто свтякуе Новы год па месяцовым календары ў свеце, выказалі спадзяванне на бесперапыннае ўмацаванне адносін з Кітаем.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведаміў, што ў 2014 годзе споўнілася 50 гадоў дыпламатычным адносінам паміж Францыяй і КНР, дзве краіны сумесна правялі 1000 мерапрыемстваў. Адбывалася далейшае паглыбленне супрацоўніцтва Кітая і Францыі ў сферы касманаўтыкі грамадзянскага прызначэння і многіх іншых сферах.

Ф. Аланд адзначыў, што ў Францыі і Кітая таксама маюцца шырокія перспектывы ў барацьбе з кліматычнымі зменамі. У пытанні барацьбы са зменамі клімату Кітай "рэалізаваў ўражлівыя абавязацельствы".

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у навагоднім віншаванні выказаў "асаблівую падзяку" брытанскім кітайцам за ўсё, што яны зрабілі для Вялікабрытаніі, а таксама прывітаў доўгатэрміновы ўклад кітайскіх кварталаў і этнічных кітайцаў у брытанскае грамадства.

Прэм'ер-міністр урада Чэхіі Багуслаў Саботка ў пісьмовым інтэрв'ю кар. Сіньхуа пажадаў ўсяму кітайскаму народу шчаслівага Новага года Козы.

Б. Саботка паведаміў, што ў дзвюх краін ёсць вельмі вялікая прастора для будучага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У эканоміцы, медыцыне, турызме, навуцы, тэхніцы і культуры бакі знайшлі шмат канкрэтных праектаў для супрацоўніцтва.

Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сіен Лун апублікаваў навагодняе віншаванне, у якім падкрэсліў, што згуртаваныя і моцныя сем'і з'яўляюцца падмуркам сінгапурскага грамадства, урад павінен умацоўваць фарміраванне сацыяльнай падушкі бяспекі, дапамагаць розным сем'ям змагацца з жыццёвымі цяжкасцямі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040