Украінскія ўрадавыя войскі выводзяцца з Дэбальцава
  2015-02-19 16:30:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіеў адводзіць свае ўзброеныя сілы з горада Дэбальцава ў Данецкай вобласці, паведаміў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

"Узброеныя сілы Украіны разам з Нацгвардыяй завяршылі аперацыю па планавым і арганізаваным вывадзе часткі падраздзяленняў з Дэбальцава", - сказаў П. Парашэнка журналістам у міжнародным аэрапорце Барыспаль, адкуль ён мае намер вылецець у гэты горад, дзе ідуць баі.

Ён паведаміў, што каля 80 працэнтаў украінскіх ваенных падраздзяленняў былі выведзеныя са стратэгічнага транспартнага вузла Дэбальцава, абложанага антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі, якія выступаюць за незалежнасць.

Вывад войскаў ажыццяўляецца "планава і арганізавана", украінскія сілы не былі акружаны антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі, паведаміў П. Парашэнка.

"Дэбальцава было пад нашым кантролем, ніякага акружэння не было", - сказаў П. Парашэнка, не паведаміўшы канкрэтных прычын адступлення.

Украінскія вайскоўцы пакінулі горад са зброяй, танкамі , баявымі машынамі пяхоты і іншай ваеннай тэхнікай, дадаў ён.

Баі ў Дэбальцава абвастраліся ў апошнія дні, нягледзячы на пагадненне аб спыненні агню, складзенае 12 лютага паміж урадавымі войскамі і антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі.

Антыўрадавыя ўзброеныя фармаванні заявілі, што складзенае ў беларускай сталіцы Мінску перамір'е не адносіцца да Дэбальцава, паколькі лідары фарміраванняў лічаць гэты горад "унутранай тэрыторыяй" так званай "Данецкай народнай рэспублікі". --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040