24 лютага-6-ы дзень свята Вясны -- Новага года па месяцовым календары, на аўтамагістралях, чыгунцы і авіямаршрутах Кітая адзначаецца пікавы перыяд унутраных міграцый насельніцтва пасля свята Вясны.
У прыватнасці, як прагназуецца ў Кітайскай чыгуначнай карпарацыі, пасажырапаток на чыгуначных дарогах дасягне прыкладна 10 млн. чалавека-раз. Гэта стане рэкордным паказчыкам з моманту пачатку штогадовага ўвядзення з нагоды свята Вясны спецыяльнага рэжыму транспартных перавозак.
Па дадзеных згаданай карпарацыі, пасажыраплыні на чыгунцы КНР у панядзелак дасягнулі 8,435 млн. чалавека-раз, што на 1, 472 млн, або на 21,1% перавышае паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года.
Чакаецца, што сення будзе дадаткова пушчана яшчэ 807 пасажырскіх саставаў, у тым ліку 476 сярэдняга і далекага накірунку. --0--