У Кітаі зацверджаны меры па далейшым зніжэнні падаткаў і падтрымцы развіцця малых прадпрыемстваў і мікрапрадпрыемстваў
  2015-02-26 16:24:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў пасяджэнне Дзяржсавета, на якім былі зацверджаны меры па далейшым зніжэнні падаткаў і збораў, а таксама па падтрымцы малых прадпрыемстваў, мікрапрадпрыемстваў і бізнес-інавацый.

Пасяджэнне пастанавіла працягнуць зніжэнне падаткаў і збораў з малых прадпрыемстваў, мікрапрадпрыемстваў, а таксама ў сферы бізнес-інавацый. Па-першае, з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2017 колькасць прадпрыемстваў, якія выплачваюць падатак на прыбытак толькі з паловы прыбытку, будзе павялічана ад прадпрыемстваў з выплатамі па падатку на прыбытак у аб'ёме да 100 тыс. юаняў у год уключна да прадпрыемстваў з выплатамі па гэтым падатку да 200 тыс. юаняў уключна. Стаўка па падатку на прыбытак для гэтых прадпрыемстваў складзе 20 працэнтаў, што дапаможа паскоранаму станаўленню дробных прадпрыемстваў і мікрапрадпрыемстваў. Па-другое, з 1 красавіка 2015 г. у дачыненні да даходаў ад інвестыцый фізічных асоб у форме акцыянернага капіталу, нерухомасці, вынікаў тэхнічных вынаходак і іншых неманетарных актываў у нацыянальным маштабе будзе ажыццёўлены прайшоўшы апрабацыю на тэставых пляцоўках пераход ад аднаразовага збірання падаткаў да растэрміноўкі падатковых плацяжоў, каб стымуляваць індывідуальную інвестыцыйную актыўнасць. Па-трэцяе, выплаты па страхаванні ад беспрацоўя будуць зніжаны да 2 прац. з цяперашніх 3 прац., канкрэтныя суадносіны плацяжоў прадпрыемстваў і фізічных асоб будуць вызначацца ў рэгіёнах з улікам розных фактараў. Па папярэдніх падліках, толькі гэтая мера па зніжэнні збораў дасць магчымасць прадпрыемствам і работнікам паменшыць плацежны цяжар на звыш 40 млрд. юаняў у год. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040