У Пекіне адбылося 42-е пасяджэнне старшыні і намеснікаў старшыні ПК УСНП 12-га склікання
  2015-02-27 14:37:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Доме народных сходаў у Пекіне адбылося 42-е пасяджэнне старшыні і намеснікаў старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП / Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП / 12 -га склікання. Пасяджэнне правёў старшыня ПК УСНП Чжан Дэцзян.

На пасяджэнні быў заслуханы даклад старшыні Юрыдычнай камісіі УСНП Цяа Сяаяна аб выніках разгляду праекта рэзалюцыі аб надзяленні Дзяржсавета КНР паўнамоцтвамі па часовай карэкціроўцы і рэалізацыі адпаведных законаў і пастаноў у 33 эксперыментальных паветах, гарадах і раёнах КНР, а таксама даклад старшыні Камісіі па замежных справах Фу Ін аб сітуацыі з разглядам 3-х міжнародных дамоваў, у тым ліку Дамовы аб дружалюбным супрацоўніцтве паміж КНР і Туркменістанам.

На пасяджэнні таксама быў заслуханы даклад намесніка старшыні ПК УСНП, адказнага сакратара ПК УСНП Ван Чэня аб сітуацыі з разглядам праектаў парадку дня 3-й сесіі УСНП 12- га склікання, складу прэзідыума і кандыдатуры адказнага сакратара, спісу ўдзельнікаў мерапрыемстваў з правам дарадчага голасу, а таксама даклад аб дэпутацкіх мандатах і даклад пра заявы на прызначэнне і зрушэнне са службовых пасад.

Пасля далейшага перагляду на пасяджэнні ПК УСНП гэтыя праекты будуць прадстаўлены на разгляд 43-га пасяджэння старшыні і намеснікаў старшыні, якое прыме рашэнне аб тым, ці будуць яны прадстаўлены на галасаванне заключнага пасяджэння 13-й сесіі ПК УСНП 12-га склікання. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040