У Кітаі 1 сакавіка ўведзены адзіны парадак рэгістрацыі нерухомай маёмасці
  2015-03-02 15:48:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 сакавіка ў Кітаі ўступілі ў сілу "Часовыя правілы рэгістрацыі нерухомай маёмасці". На дзяржаўным узроўні работа па ўпарадкаванні структуры і функцый рэгістрацыі нерухомасці ў цэлым завершана, на ўзроўні правінцый, гарадоў і паветаў яна пачалася.

Новыя правілы, якія ўключаюць шэсць раздзелаў і 35 пунктаў, рэгулююць пытанні, якія тычацца структуры рэгістрацыі нерухомасці, рэгістрацыйных спісаў, працэсу рэгістрацыі, выкарыстання і абароны інфармацыі аб рэгістрацыі і да т.п.

Прывядзенне ў адпаведнасць функцый рэгістрацыі і стварэнне адзінага парадку рэгістрацыі нерухомай маёмасці з'яўляецца адным з асноўных мерапрыемстваў у рамках праекта па рэфармаванні і трансфармацыі функцый органаў Дзяржсавета КНР, накіраваным на прасоўванне скарачэння кіруючага апарату і прадастаўленне вялікіх правоў ніжэйстаячым органам улады. Гэты крок таксама накіраваны на абарону законных правоў уласнікаў, гарантыю бяспекі здзелак у сферы нерухомасці, умацаванне маёмаснага права ў сістэме сацыялістычнай рынкавай эканомікі, павышэнне эфектыўнасці і ўзроўню кіравання і інш.

На агульнанацыянальнай працоўнай нарадзе па пытаннях дзяржаўных зямельных рэсурсаў у 2015 годзе была адзначана неабходнасць найхутчэйшага апублікавання канкрэтных прынцыпаў адзінага парадку рэгістрацыі нерухомасці, асабліва на ўзроўні гарадоў і паветаў, паскарэння працэсу рэгулявання функцый мясцовых урадаў у гэтай сферы, а таксама стварэння базавай платформы для ажыццяўлення кіравання інфармацыяй аб рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Сёлета варта абраць 10-15 раёнаў, дзе будуць заснаваны першыя пункты рэгістрацыі нерухомасці ў адпаведнасці з адзіным парадкам і выдачы адзіных сертыфікатаў на права ўласнасці.

Згодна з планам Міністэрства дзяржаўных зямельных рэсурсаў, у рамках прасоўвання работы па ўкараненні адзінага парадку рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў другім паўгоддзі бягучага года інфармацыйная платформа будзе запушчана ў эксперыментальную эксплуатацыю, у 2016 годзе будзе завершаны працэс яе ўдасканалення і пашыраны змест, яшчэ праз год чакаецца ўсебаковы запуск дадзенай платформы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040