МЗС КНР аб маючых адбыцца мерапрыемствах Кітая з нагоды 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам
  2015-03-03 10:41:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін паведаміла, што сёлета Кітай у адпаведнасці з традыцыяй і практыкай усіх краін правядзе ў Пекіне ўрачыстыя памятныя мерапрыемствы, уключаючы мітынг, ваенны парад, прыём і канцэрт, у мерапрыемствах прымуць удзел старшыня КНР Сі Цзіньпін і іншыя кітайскія дзяржаўныя дзеячы.

Хуа Чуньін таксама адзначыла, што ў год 70-годдзя перамогі ў сусветнай вайне супраць фашызму таксама спаўняецца 70 гадоў перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам – важнай частцы сусветнай вайны супраць фашызму. Кітай запросіць прыняць удзел дзяржаўных лідараў асноўных краін-удзельніц Другой сусветнай вайны, азіяцкіх краін, а таксама краін іншых рэгіёнаў, кіраўніцтва ААН і іншых міжнародных арганізацый, замежных сяброў, якія зрабілі ўклад у перамогу Войны супраціўлення японскім захопнікам, а таксама іх сваякоў.

Хуа Чуньін паведаміла, што мэта ўрачыстых мерапрыемстваў – увекавечыць гісторыю, заахвоціць шанаваць мір і ствараць мірную будучыню. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040