У Кітаі "слабае правапрымяненне" кідае выклік прыродаахоўнаму заканадаўству – намеснік міністра аховы навакольнага асяроддзя КНР
  2015-03-03 10:42:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая плануюць стварыць у адной з папулярных сетак платформу, якая дазваляе насельніцтву падаваць скаргі пра выпадкі забруджвання, каб садзейнічаць ажыццяўленню новага закона аб ахове навакольнага асяроддзя. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя КНР Пань Юэ.

"Асноўная праблема ў кітайскім прыродаахоўным заканадаўстве – гэта слабае правапрымяненне. Вялікая колькасць нарматыўных актаў існуе толькі на паперы, але дрэнна працуе на практыцы", – адзначыў Пань Юэ. Пры гэтым ён не назваў канкрэтных тэрмінаў запуску платформы.

Прыродаахоўнае ведамства сёлета плануе пачаць рашучыя меры па барацьбе з будаўнічымі праектамі, якія не прайшлі або пазбеглі ацэнкі іх уздзеяння на навакольнае асяроддзе. Разам з тым, парушальнікі падвергнуцца больш суровым пакаранням, падкрэсліў ён.

Як стала вядома, Вярхоўны народны суд Кітая заснаваў у 18 правінцыях краіны 382 спецыяльныя суды, якія займаюцца разглядам спраў па экалагічных пытаннях. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040