У цэнтры ўвагі трэцяй сесіі УК НПКСК будуць рэформы
  2015-03-04 11:01:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Актыўнае правядзенне рэформ стала ключавым пасылам прамовы старшыні Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэна напярэдадні двух найбольш важных тыдняў года ў палітычным календары Кітая. На цырымоніі адкрыцця трэцяй сесіі УК НПКСК 12-га склікання Юй Чжэншэн выступіў у Доме народных сходаў з справаздачным дакладам аб рабоце Бюро УК НПКСК у 2014 годзе і планах на гэты год.

У фокусе ўвагі павінны быць "чатыры ўсебаковыя", заявіў ён, апеліруючы да ініцыятывы старшыні КНР СІ Цзіньпіна аб усебаковай пабудове сярэднезаможнага грамадства, паглыбленні рэформ, кіраванні дзяржавай на прынцыпах вяршэнства закона, а таксама кіраванні партыяй з усёй строгасцю.

"Рэформы" – слова, якое найбольш часта сустракалася ў прамове Юй Чжэншэна. У мінулым годзе члены УК НПКСК акумуліравалі ўсе сілы і энергію на правядзенне рэформ, сёлета рэфармаванне павінна працягнуцца, сказаў ён.

У бліжэйшыя дні членам УК НПКСК трэба дакладна прааналізаваць вынікі рэформ года мінулага і задаць патрэбны тон эканамічнаму плану на бягучы год. Таму Юй Чжэншэн назваў 2015-ы "ключавым годам для паглыблення рэформ, першым годам рэалізацыі вяршэнства права ва ўсіх сферах і заключным годам 12-й пяцігодкі", пасля чаго адзначыў, што УК НПКСК варта сфакусіравацца на распрацоўцы прапаноў па правядзенні рэформ і ажыццяўленні развіцця.

У мінулым годзе члены УК НПКСК вылучылі шэраг прапаноў, накіраваных на рэалізацыю незалежнасці судовай сістэмы, забеспячэнне празрыстасці ўлады, рашэнне праблемы забруджвання паветра і структурную рэарганізацыю эканомікі. У 2015 годзе трэба будзе сфармуляваць мэты на 13-ю пяцігодку і зрабіць іншыя доўгатэрміновыя, стратэгічныя і мэтанакіраваныя рэкамендацыі і прапановы.

Юй Чжэншэн таксама адзначыў, што на сесіі трэба вывучыць і абмеркаваць пытанні стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху ХХI стагоддзя, разгледзець праблему забруджвання атмасферы ў рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй і даць КПК і ўраду ўсе напрацаваныя па гэтых тэмах матэрыялы.

Сесія УК НПКСК праходзіць практычна паралельна са штогадовай сесіяй Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, якая запланавана на 5-15 сакавіка. Па выніках сесій будуць прыняты важныя рашэнні, якія будуць мець глыбокі ўплыў на палітычнае і на эканамічнае жыццё краіны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040