У праекце дзяржбюджэту Кітая на 2015 год рэкамендуецца павялічыць расходы на нацыянальную абарону краіны прыкладна на 10 працэнтаў, што амаль раўняецца ўзроўню росту расходаў цэнтральнага бюджэту краіны. Пра гэта сёння паведаміла афіцыйны прадстаўнік 3-й сесіі УСНП 12-га склікання Фу Ян.
Сёння ў Доме народных сходаў адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная маючай адбыцца 3-й сесіі УСНП 12-га склікання. Фу Ян адзначыла, што Кітай павінен мадэрнізаваць войска і сістэму нацыянальнай абароны. Для гэтага неабходна дастатковае фінансаванне. "Зразумела, мы хочам правільна выкарыстоўваць гэтыя сродкі", – адзначыла яна.
Фу Ян нагадала, што ў параўнанні з іншымі дзяржавамі Кітай прайшоў больш цяжкі шлях да мадэрнізацыі абароны, бо большасць збройнага аснашчэння Кітаю даводзілася распрацоўваць самастойна.
Кітайская палітыка нацыянальнай абароны носіць выключна абарончы характар, што выразна прапісана ў Канстытуцыі краіны. "У будучым мы гатовы працягваць ісці па шляху мірнага развіцця", – заявіла прадстаўнік сесіі. - Р -