Улады КНР прыйшлі на дапамогу вымушаным затрымацца ў Непале кітайскім турыстам
  2015-03-09 11:16:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэагуючы на вымушаную затрымку асобных кітайскіх турыстаў у Непале пасля нядаўняга інцыдэнту ў адзіным міжнародным аэрапорце краіны, Дзяржаўнае ўпраўленне па справах турызму КНР у экстраным парадку пачало вырашаць сітуацыю, запытала інфармацыю пра турыстаў і забяспечыла каардынацыю дзеянняў кітайскіх авіякампаній. Дзякуючы праведзенай рабоце 43 кітайскіх турыста змаглі вярнуцца на радзіму.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму КНР паведаміў, што падчас працы была ўстаноўлена наяўнасць 4 турыстычных груп у складзе 64 чалавек, якія затрымаліся ў Непале. Зараз дзве з гэтых груп у складзе 43 турыстаў ўжо вярнуліся ў КНР.

Па наяўных дадзеных, інцыдэнт з турэцкім пасажырскім самалётам, які адбыўся на мінулым тыдні, прывёў да змушанага закрыцця міжнароднага аэрапорта Трыбхуван - адзінага падобнага комплексу ў Непале. У выніку больш за 2 тыс. кітайскіх турыстаў былі вымушаныя затрымацца ў краіне. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040