Яа Мін "зайздросціць" плану рэфармавання кітайскага футбола
  2015-03-09 16:31:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былая зорка Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі / NBA / Яа Мін у панядзелак заявіў, што меры Кітая, накіраваныя на аднаўленне папулярнасці футбола ў школах, з'яўляюцца правільным крокам і могуць стаць прадметам зайздрасці для аматараў іншых відаў спорту.

Кітайская цэнтральная кіруючая група па пытаннях рэформаў, якую ўзначальвае старшыня КНР і футбольны фанат Сі Цзіньпін, у лютым прапанавала план павышэння кваліфікацыі айчынных футбалістаў, якія ў апошнія гады паказвалі не самыя лепшыя вынікі.

Згодна з планам, вялікія намаганні павінны быць накіраваны на выхаванне юных талентаў з нуля і на забеспячэнне ўзаемадзеяння прафесійных клубаў, школьных і аматарскіх каманд.

"Я вельмі рады бачыць, што школьны футбол уключаны ў план", - сказаў Яа Мін, які таксама з'яўляецца членам Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая. "Гэта правільнае рашэнне".

"Як баскетбаліст я павінен сказаць, што вельмі зайздрошчу (прынятаму рашэнню)", - заявіў Яа Мін на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УК НПКСК.

"Я спадзяюся даведацца больш падрабязнасцяў аб рэалізацыі плана, у тым ліку, аб ролі розных ведамстваў і сектараў у прасоўванні рэформы".

"Галоўная праблема кітайскага футбола ў тым, што ён вельмі далёкі ад школ, - адзначыў Яа Мін. - Любы спосаб вырошчвання талентаў будзе нерэалістычным і непаслядоўным, калі ён не заснаваны на школьнай адукацыі".

"Я спадзяюся на распрацоўку ў бліжэйшай будучыні яшчэ аднаго плана, які будзе прасоўваць школьны баскетбол", - дадаў Яа Мін.

Кітай прыняў меры па падняцці ўзроўню айчыннага футбола пасля таго, як яго нацыянальная зборная ні разу за апошняе дзесяцігоддзе не прайшла кваліфікацыю Кубка свету.

Кітай павінен разбурыць сваю "неэфектыўную сістэму", якая перашкаджае развіццю спорту, і даць вялікія "інстытуцыйныя гарантыі" для яго развіцця, гаворыцца ў рашэнні кіруючай групы. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040