4-ы Сусветны будысцкі форум пройдзе ў канцы кастрычніка бягучага года ў горадзе Усі /правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай/. Пра гэта паведамілі напярэдадні ў Дзяржаўным упраўленні па справах рэлігій.
На цырымоніі падпісання "Мемарандума аб рабоце 4-га Сусветнага будысцкага форуму" і прысвечанай форуму прэс-канферэнцыі намеснік кіраўніка Кітайскай асацыяцыі рэлігійных і культурных абменаў Цзян Цзяньюн выказаў спадзяванне, што дзякуючы гэтаму форуму будзе раскрыты сэнс будысцкіх ідэй і клопат аб грамадстве, выяўлена станоўчая роля, якую адыгрывае будызм ў садзейнічанні эканамічнаму развіццю, гармоніі ў грамадстве, росквіту культуры.
З ініцыятывай заснавання Сусветнага будысцкага форуму ў 2005 годзе выступілі будысцкія колы абодвух берагоў Тайванскага праліва, САР Сянган і Аамэнь.
Папярэднія тры форумы прайшлі ў 2006, 2009 і 2012 гадах. Яны былі праведзены Кітайскім будысцкім грамадствам і Кітайскай асацыяцыяй рэлігійных і культурных абменаў пры садзейнічанні будысцкіх арганізацый і дзеячаў Тайваня, Сянгана, Аамэня, а таксама замежных краін. - Р -