Цэнтральнае тэлебачанне Кітая (CCTV) паведаміла, што вядомы аўтавытворца "Лэнд Ровер" усталёўваў дэфектныя каробкі перадач на аўтамабілі мадэлі "Evoque", якія экспартаваліся ў Кітай.
Уладальнікі аўтамабіляў гэтай мадэлі па ўсім Кітаі сутыкнуліся з паломкамі, іх машыны раптам спыняліся, не працавала задняя перадача. Паломкі паўтараліся пасля бясплатнай замены дэфектных каробак перадач на новыя ў майстэрнях пасляпродажнага абслугоўвання, паведамілі на CCTV.
Супрацоўнікі майстэрняў тэхнічнага абслугоўвання "Лэнд Ровер" не змаглі паведаміць канкрэтную прычыну паломак каробак перадач. Уладальнікам аўтамабіляў прапаноўвалі ўсталяваць палепшанае праграмнае забеспячэнне для аўтамабіля, але гэтая мера таксама не прынесла вынікаў.
Тэлепраграма прадэманстравала, што прадстаўнікі "Лэнд Ровер (Кітай) "адмаўляюць праблемы з каробкамі перадач і звальваюць адказнасць на кітайскіх спажыўцоў, сцвярджаючы, што "яны ездзяць занадта хутка". Тым не менш, паводле вынікаў расследавання CCTV, "Лэнд Ровер" даўно выявіў праблемы і разаслаў паведамленні толькі інжынерам кампаніі.
"Лэнд Ровер" да гэтага часу не абвясціў пра вяртанне машын мадэлі "Evoque" з Кітая, на сайце кампаніі па-ранейшаму падкрэсліваецца прафесійны дух і высокая якасць брэнда. Аўтамабіль "Evoque" у Кітаі каштуе каля 100 тыс. долараў, але язда на гэтых машынах стала "небяспечным" задавальненнем. - Р -