Паводле ацэнак, за 40-дзённы перыяд "Чуньюнь" у 2015 годзе было здзейснена каля 2,8 млрд. паездак, каля 90 працэнтаў з іх былі здзейсненыя на наземным транспарце.
Нягледзячы на моцную загружанасць транспартнай сістэмы, колькасць ДТЗ, якія прывялі да чалавечых ахвяр, і колькасць ахвяр ДТЗ у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, адпаведна, зменшыліся на 22 працэнты і 26,2 прац., паведамляецца без удакладнення канкрэтных лічбаў у заяве міністэрства грамадскай бяспекі.
Паводле паведамлення міністэрства, шырокамаштабная кампанія па бяспецы на дарогах, праведзеная напярэдадні святкавання Новага года па кітайскім месяцовым календары, ахапіла каля 40 тыс. пасажыраў і прадпрыемстваў, звязаных з транспарціроўкай небяспечных хімікатаў, што дазволіла ліквідаваць рызыкі каля 34 тыс. ДТЗ.
У той жа час дарожная паліцыя ўзмацніла кампанію па барацьбе з парушэннямі правілаў дарожнага руху, як перавышэнне хуткасці, кіраванне ў стане стомы, кіраванне без правоў і кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, што дазволіла эфектыўна паменшыць колькасць загінуўшых пры падобных абставінах у параўнанні з перыядам піка транспартных перавозак 2014 года. --0--