Кітайскія і замежныя спецыялісты спрабуюць адрэстаўраваць пару скуранога абутку ўзростам 1400 гадоў, знойдзеную ў старажытным масавым пахаванні Астана на тэрыторыі г. Турфан Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна /Паўночна-Заходні Кітай/.
Спецыяліст Інстытута па даследаваннях Турфана Сюй Дунлян патлумачыў, што даўжыня абутку – 24 см. Мяркуюць, што ён выраблены з казінай скуры. У якасці "нітак" для пашыву выкарыстоўваліся сухажыллі жывёл, вызначэнне некаторых матэрыялаў яшчэ патрабуе далейшага аналізу.
Астанінскі некропаль знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Турфана, ля гарадзішча Гаачан. Плошча пахаванняў складае прыкладна 10 кв. кіламетраў. Пахаванні датуюцца перыядам з III да VIII стагоддзя н. э. Астанкі з-за сухога клімату ператварыліся ў своеасаблівыя муміі. - Р -