Музей ахвяр Нанкінскай разні атрымаў 120 рэліквій Другой сусветнай вайны
  2015-03-18 14:19:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Музей памяці ахвяр масавай разні ў Нанкіне атрымаў у якасці ахвяраванняў 120 рэліквій Другой сусветнай вайны, уключаючы фатаграфіі з цырымоніі падпісання капітуляцыі Японіі і шаўковыя ваенныя карты амерыканскіх войскаў. Сярод рэліквій – часопісы, кнігі, фатаграфіі, карты і лісты. Яны распавядаюць аб злачынствах захопнікаў, а таксама аб супрацоўніцтве сіл Кітая і ЗША.

Ахвяраваў рэліквіі Лу Чжаанін – амерыканец кітайскага паходжання, які нарадзіўся ў Нанкіне.

Чатыры шаўковыя карты з выявай розных рэгіёнаў Кітая выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны амерыканскімі пілотамі. На чатырох фатаграфіях захавана цырымонія падпісання капітуляцыі Японіі. Раней Лу Чжаанін ахвяраваў музею больш за 500 экспанатаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040