У Цэнтральным Кітаі ўшаноўваюць чайнае дрэва ўзростам 408 гадоў
  2015-03-18 16:23:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ранняя вясна ў кітайскай правінцыі Хунань – асаблівы час, таму што тут пачынаецца збор ураджаю элітнага зялёнага чаю Маацзянь. Гэты сезон адрозніваецца тым, што ў вёсцы Хуанцзінь павета Баацзін ушаноўваюць чайнае дрэва, якое зелянее ўжо 408 гадоў.

"Шаноўны стары" расце на чайнай плантацыі ля дома аднаго сяляніна. 16 сакавіка перад тым, як зняць ураджай, ля дрэва спявалі традыцыйныя песні мясцовай народнасці мяа, білі ў барабаны.

Нягледзячы на шаноўны ўзрост, расліна вельмі плодная: кожны год яна дае да 500 г гарбаты. І гэта пры тым, што для гатунку Маацзянь зразаюць толькі пупышкі! Палітра і водару "дзядка" таксама здольны здзівіць кожнага.

Сведка заняпаду перадапошняй кітайскай дынастыі Мін (1368-1644), расліна перажыла не толькі шматлікіх гістарычных дзеячаў, але і сваіх сабратоў. У Кітаі засталося няшмат чайных кустоў, якія жывуць больш за 4 стагоддзі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040