Жыхары яшчэ 11 гарадоў мацерыковай часткі Кітая атрымалі магчымасць здзейсніць індывідуальныя туры на Тайвань
  2015-03-18 16:25:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Таварыства па турыстычным абмене паміж берагамі Тайваньскага праліва ў сераду апублікавала спіс пятай партыі гарадоў кантынентальнай часткі Кітая, жыхары якіх атрымалі магчымасць здзейсніць індывідуальныя туры на Тайвань.

У спіс увайшлі гарады Хайкоу, Хух-Хота, Ланьчжоу, Іньчуань, Чанчжоу, Чжоушань, Хуэйчжоу, Вэйхай, Лун'янь, Гуйлінь і Сюйчжоу.

Такім чынам, наведваць Тайвань па-за складам турыстычных груп ужо могуць жыхары 47 гарадоў мацерыковага Кітая.

28 чэрвеня 2011 года Пекін, Шанхай і Сямэнь сталі першымі гарадамі мацерыковага Кітая, жыхарам якіх сталі даступныя індывідуальныя туры на востраў.

Па стане на канец лютага 2015 года ўжо больш за 2.18 млн. турыстаў з мацерыковага Кітая здзейснілі індывідуальныя паездкі на Тайвань. Толькі ў 2014 годзе звыш 1,17 млн. жыхароў кантынентальнай часткі краіны наведалі Тайвань у індывідуальным парадку, што на 125,8 прац. больш, чым у папярэднім годзе. На іх долю прыйшлося 37 прац. агульнай колькасці турыстаў, якія наведалі Тайвань.

Паводле паведамлення, рэжым, які дазваляе здзяйсняць індывідуальныя туры жыхарамі вышэйзгаданых 11 гарадоў мацерыковай часткі Кітая на Тайвань, уступіць у сілу 15 красавіка 2015. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040