Кітай да 2020 года спыніць камерцыйную высечку натуральных лясоў у вядучых лясных раёнах
  2015-03-18 17:15:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Камерцыйная высечка натуральных лясоў у вядучых лясных раёнах Кітая будзе спынена да 2020 года. Гэта адзін з важных крокаў рэформы для садзейнічання экалагічнага прагрэсу, паведамілі кампетэнтныя ведамства Кітая.

Дзяржаўным лясным плантацыям таксама загадана скараціць высечку штучных лясоў у камерцыйных мэтах на 20% да 2020 года, гаворыцца ў апублікаванай урадам КНР заяве па пытаннях рэформ кіравання дзяржаўнымі лясгасамі і ляснымі раёнамі.

У Кітаі штогод высякаецца каля 49,94 млн. кубаметраў натуральных лясоў. У красавіку мінулага года ў вядучых лясных раёнах паўночна-ўсходняй правінцыі Хэйлунцзян была запушчана пілотная праграма, якая забараняе высечку натуральных лясоў. Гэта праграма будзе паступова распаўсюджвацца на іншыя вядучыя дзяржаўныя лясныя раёны, гаворыцца ў заяве.

Апрача таго, плошча ляснога покрыва будзе павялічана на 6,7 млн. га, а дзяржаўныя лясгасы дадаткова атрымаюць больш за 600 млн. кубаметраў запасных лесапасадак. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040