18 сакавіка ў Пекіне адбылася цырымонія адкрыцця выставы плакатаў часоў Вялікай айчыннай вайны Савецкага Саюза. Яна з'яўляецца важнай складовай часткай мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю перамогі ў антыфашысцкай вайне .
Выстава арганізавана сумесна Пекінскім народным таварыствам дружбы з замежжам і Расійскім культурным цэнтрам у Пекіне. На выставе прадстаўлены 50 агітацыйных плакатаў з калекцыі Цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі. Гэтыя плакаты, створаныя ў 1941-1945 гг., якія адлюстроўваюць ўсе важныя этапы Вялікай айчыннай вайны. На плакатах мастакі раскрываюць варварства фашыстаў, адлюстроўваюць баявы дух войска і імкненне народа да міру.
Выступаючы на цырымоніі адкрыцця выставы, першы намеснік старшыні Пекінскага народнага таварыства дружбы з замежжам Цянь Янь адзначыла, што цвёрдая памяць у дачыненні да мінулага, - лепшы саветнік на будучыню. Яна выказала спадзяванне на тое, што выстава абудзіць у кожным добрым чалавеку імкненне да міру, гістарычныя трагедыі не будуць паўтарацца. "Давайце разам абаронім плён перамогі ў Другой сусветнай вайне і адкрыем цудоўную будучыню ўсяго чалавецтва", - сказала яна.
Сёлета адзначаецца 70-годдзе перамогі ў сусветнай антыфашысцкай вайне і 70-годдзе перамогі ў вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам. 70 гадоў таму Кітай і Расія як галоўныя франты сусветнай антыфашысцкай вайны ў Азіі і ў Еўропе аказалі адзін аднаму падтрымку і ўнеслі вялікі ўклад у перамогу над фашызмам.
Як раней паведамлялася, у рамках 70-годдзя перамогі ў сусветнай антыфашысцкай вайне Кітай і Расія плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў. Лідары дзвюх краін абмяняюцца візітамі для ўдзелу ў адпаведных мерапрыемствах. Акрамя таго, Кітай і Расія таксама маюць намер разам правесці падобныя мерапрыемствы ў рамках ААН і ШАС . -0-